БЕЛ Ł РУС

У Кеніі знойдзеныя найстаражытнейшыя прылады працы продкаў чалавека

21.05.2015 / 07:33

Археолагі, якія працуюць на поўначы Кеніі, сцвярджаюць, што выявілі каменныя прылады працы, узрост якіх дасягае 3 мільёнаў 300 тысяч гадоў, паведамляе часопіс Nature.

Камяні з завостранымі бакамі і валуны, якія, верагодна, выкарыстоўваліся ў якасці накавальняў, на 700 тысяч гадоў старажытнейшыя любых чалавечых прылад працы, вядомых да гэтага часу.

Знаходкі ў кенійскага возера Туркана могуць перакуліць ўяўленні аб старажытных продках чалавека.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула