БЕЛ Ł РУС

Сёння гісторык Алесь Краўцэвіч прэзентуе ў Гродне новую кнігу

21.05.2015 / 11:06

ПМ

Сёння ў Гродне гісторык Аляксандр Краўцэвіч прадставіць новы том кніжнага праекта «Гісторыя ВКЛ. 1248-1377. Дуумвірат Альгерда і Кейстута». Кніга выйшла ў кніжнай серыі «Гарадзенская Бібліятэка».

300-старонкавы том апісвае адзін з выдатных перядаў нашай гісторыі - час кіравання вялікіх князёў Альгерда і Кейстута. Дзяржава ўмацоўваецца і працягвае тэрытарыяльны рост. Гэта быў час аб'яднання амаль усіх беларускіх земляў. 

Пры вялікім Гедыміне ВКЛ стала супердзяржавай ва Усходняй Еўропе, Альгерд і Кейстут паднялі яе да статусу супердзяржавы Усходняй і Цэнтральнай Еўропы.

Надзвычайны госць прэзентацыі — гурт сярэднявечнай музыкі «Літы талер»

Пачатак прэзентацыі а 18.30 на падворку гарадзенскай галерэі «Крыга»

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула