БЕЛ Ł РУС

У Мінску прайшлі баі фарбамі ФОТАРЭПАРТАЖ

7.06.2015 / 15:36

У нядзелю ў Мінску ўпершыню праходзіць моладзевы музычны фестываль фарбаў Color Fest.

Фестываль фарбаў бярэ свой пачатак з Індыі, дзе штогод адбываецца індуісцкае свята вясны Холі. Свята вядома сваімі рытуальнымі абсыпаннямі натуральнымі фарбамі і спецыямі. 

Мінскі Color Fest праходзіць упершыню на пляцоўцы забаўляльнага комплексу Dreamland. Чакаецца, што ўдзел у фэсце прымуць да 10 тысяч чалавек. Ад абеду і да вечара гасцей фэсту чакаюць перформансы, абсыпанне фарбамі Холі і музычныя выступы хэдлайнераў — Лігалайз, Navi, Dino MC, Дзмітрый Камінскі, Drum Killa, «Шахматы».

На фэсце арганізаваны продаж фарбаў Холі.

Вось так выглядаў фатограф НН пасля здымак.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула