БЕЛ Ł РУС

Прэцэдэнт: прэзідэнту Судану забаранілі пакідаць Паўднёва-Афрыканскую Рэспубліку

15.06.2015 / 1:21

Сяргей Гезгала

Суд Ёханэсбурга забараніў дыктатару Судана Амару аль-Башыру пакідаць Паўднёва-Афрыканскую Рэспубліку да высвятлення пытання, ці падлягае ён арышту і дастаўцы ў Міжнародны суд у Гаазе, які высунуў супраць яго абвінавачванні ў генацыдзе ў Дарфуры.

Башыр, толькі што «пераабраны» на чарговы прэзідэнцкі тэрмін, прыляцеў у ПАР для ўдзел ў саміце Афрыканскага Саюза.

Рашэнне суда выклікала гнеў прэзідэнта ПАР Джэйкаба Зумы, які запрасіў Башыра на саміт, але прэзідэнт не мае права скасаваць пастанову суддзі.

Разгляд справы мае адбыцца ў панядзелак, паведамляе газета «Уол-стрыт джорнал».

{POLL#403}

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула