БЕЛ Ł РУС

Дайверы знайшлі ў тэрытарыяльных водах Швецыі затопленую расійскую падлодку ВІДЭА

28.07.2015 / 1:15

Сяргей Гезгала

У шведскай кампаніі Ocean X Тeam мяркуюць, што выяўленая імі на мінулым тыдні ў Балтыйскім моры патопленая падлодка — з Расіі. «Мы бачылі на корпусе расейскі тэкст», — кажа адзін з дайвераў.

Падлодка мае 20 метраў удоўжкі і тры метры ўшыркі. Дайверы агледзелі яе з дапамогай робата, абсталяванага відэакамерай.

Колькі падлодка праляжала на марскім дне і ці ёсць на ёй парэшткі экіпажу, невядома. Як мяркуецца, гаворка можа ісці аб расійскай субмарыне «Сом», якая прапала ў гады Першай сусветнай вайны.

Улады Швецыі атрымалі ад дайвераў інфармацыю пра месца знаходжання затопленага аб'екта.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула