БЕЛ Ł РУС

Фота беларускага рэпарцёра сабрала дзясяткі тысяч рэпостаў у Расіі: жыхары Смаленшчыны збіраюць недадушаныя санкцыйныя прадукты

8.08.2015 / 0:49

Сяргей Гезгала

Толькі з фэйсбука тэлеканала «Дождь» здымак за некалькі гадзін перапосцілі каля 9000 чалавек. Агулам колькасць перапостаў вылічваецца дзясяткамі, а заўтра можа дасягнуць соцень тысяч. Гэта абсалютны рэкорд для работы беларускага рэпарцёра.

Пасля знішчэння санкцыйных прадуктаў жыхары Смаленскай вобласці Расіі збіраюць недадушанае. Гэтае фота рэпарцёр «Комсомольской правды в Беларусі» Генадзь Мажэйка зрабіў 7 жніўня. Па ягоных словах, ён адправіўся за мяжу Расіі адразу па вяртанні з адпачынку на Чорным моры.

Рашэнне пра знішчэнне санкцыйных прадуктаў выклікала масавае абурэнне нават у расійскім грамадстве. Газета бізнэс-колаў «Ведомості» назвала яго «дэманстратыўным варварствам».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула