БЕЛ Ł РУС

Ідзе набор на падрыхтоўчыя курсы ў Ліцэй БДУ

18.08.2015 / 12:28

Сяргей Гезгала

Ліцэй БДУ — элітная ўстанова сярэдняй адукацыі. Там існуюць фізіка-матэматычнае, хіміка-біялагічнае, гістарычна-грамадазнаўчае, філалагічнае аддзяленні.

Ліцэй дае напраўдзе добрую адукацыю. Як сведчыць статыстыка, ягоныя выпускнікі маюць выдатныя вынікі цэнтралізаванага тэставання.

У апошнія гады конкурсы ў Ліцэй БДУ выраслі, канкурэнцыя моцная. Шанцы на паступленне павышае навучэнне на платных курсах пры Ліцэі. Каштуюць яны 3—4 мільёны за паўгоддзе, у залежнасці ад спецыяльнасці. Прымаюць на іх як вучняў 8-га, так і 9-га класаў. У Ліцэй набіраюць пасля 9-га класа.

Як паведамілі «Нашай Ніве» ў Ліцэі, ужо 17 жніўня, у першы дзень набору, большасць месцаў на курсах аказалася запоўненая. Таму ахвотным трэба спяшацца.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула