Ад сёння і да 5 верасня машыны мусяць ездзіць з уключаным бліжнім святлом
З 25 жніўня да 5 верасня ў краіне праходзіць комплекснае мерапрыемства «Увага — дзеці!». Мэта — прафілактыка здарэнняў з удзелам малых. Падчас правядзення акцыі кіроўцы павінны перасоўвацца на транспартных сродках з уключаным блізкім святлом.
ДАІ заклікае кіроўцаў быць максімальна ўважлівымі ў дварах і каля школ.