БЕЛ Ł РУС

Сёння ў Мінску адбудзецца самая вялікая канцэнтрацыя музыкаў ФОТА

29.08.2015 / 14:19

Мікіта Недаверкаў, фота аўтара

Так супала, што адначасова з закрыццём вечароў класічнай музыкі «На біс», ля мінскай Ратушы адбудзецца фестываль вулічных музыкаў «Месца пад сонцам».

У Верхнім горадзе пройдзе апошні канцэрт пад адкрытым небам праекта «На біс». Пад заслону выступіць канцэртны аркестр «Няміга», у рэпертуар якога ўваходзіць і класічная, і арыгінальная музыка. Пачатак а 20:00, уваход вольны.

Ужо з раніцы каля Ратушы праходзяць розныя імпрэзы і ідзе падрыхтоўка да вечара.

Цяпер ідзе паказальны выступ войскаў, часоў напалеонаўскага нашэсця.

Людзі ўжо сцягваюцца ў цэнтр, бо хутка пачнецца фестываль вулічных музыкаў «Месца пад сонцам».

Арганізатары мерапрыемства вырашылі зрабіць вялікае вулічнае свята для жыхароў сталіцы. Фестываль зойме некалькі пляцовак - ля ратушы і кавярні «Ферзь».

Праграма фестывалю:

Рок-пляцоўка (вул. Кірылы і Мяфодзія 8, Старамесцкая піўніца)

Пляцоўка «У «Бесань» (вул. Герцэна, 1; напрамак - джаз, блюз, soul)

Пляцоўка «Акустычная» (у дворыку Герцэна 6)

Таксама ёсць і розныя забаўляльныя рэчы. Можна пастраляць з луку, купіць сабе вышыванку, атрымаць асалоду ад жывапісу і шмат іншага. Для тых, хто не ведае як сябе пацешыць нават прыдумалі план:

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула