БЕЛ Ł РУС

«Белаз. Гэта значыць, беларускі азербайджанец» — прадавец кавуноў Раміль, які размаўляе па-беларуску

31.08.2015 / 23:4

Раміль, прадавец кавуноў на рынку «Заходні». Пачуўшы, што размаўляю з ім па-беларуску, таксама перайшоў на мову. Пра сваю нацыянальнасьць жартаўліва адказаў: «Белаз. Гэта значыць, беларускі азербайджанец».

— І што, не складана было навучыцца гаварыць па-беларуску? - пытаюся.

Ён здзіўлена ускідвае вочы:

— Толькі дурында за дзевятнаццаць год не вывучыць беларускай мовы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула