БЕЛ Ł РУС

За жнівень золатавалютныя рэзервы Кітая знізіліся на $94 млрд

7.09.2015 / 15:17

Сяргей Гезгала

За жнівень золатавалютныя рэзервы Кітая знізіліся на $94 млрд, паведамляе агенцтва Блумберг. Гэта гістарычны рэкорд. Ніколі яшчэ Кітай не траціў столькі на падтрыманне курсу юаня. І гэта нягледзячы на 5-працэнтавую дэвальвацыю кітайскай валюты.

Праўда, золатавалютныя рэзервы Кітая агромністыя. На сёння яны складаюць прыкладна 3560 мільярдаў. Гэта значыць, што за жнівень Кітай не вытраціў і 3%. І тым не менш, эканамісты ўспрынялі інфармацыю як чарговы трывожны званочак адносна стану кітайскай гаспадаркі.

Цікава, што ў момант пачатку пераходу Кітая ад сацыялізму да капіталізму ў эканоміцы, а гэта было ў 1980 годзе, золатавалютныя рэзервы Кітая складалі ўсяго 2,55 млрд даляраў.

Для параўнання, золатавалютныя рэзервы Беларусі на сёння — каля 4,6 млрд даляраў, Польшчы — 104 млрд, Расіі — 366 млрд. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула