БЕЛ Ł РУС

«Куды бацька — туды я»: з'явіўся новы кліп пра Лукашэнку

29.09.2015 / 10:35

Віцебскі выканаўца шансону Ілля Смунёў запісаў кліп на сваю новую песню «Куды бацька — туды я». На YouTube кліп быў выкладзены 16 верасня.

Як пішуць «Народныя навіны Віцебска», Смунёў пачынаў сваю творчасць як выканаўца каляблатных песень. Але ў апошнія гады ён піша ідэалагічна правільныя творы. Напрыклад, ён напісаў неафіцыйны гімн патрульна-паставой службы міліцыі.

Тэкст песні, выпушчанай у свет напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў, не вызначаецца мудрагелістасцю:

Снова солнце день зажжет.
Хлеб поднимется, взойдет.
А мы вместе все идем
К плечу плечом.

Наши деды и отцы
Эту землю сберегли.
На которой мы живем
И здесь наш дом.

Куды батька — туды я. Куды батька — туды я.
Куды батька — туды я. Куды батька — туды я.
Куды батька — туды я. Куды батька — туды я.
Куды батька — туды я.

Нам быть вместе суждено —
Если все мы заодно,
Наша родная земля —
Мы за тебя.

В каждом сердце берегут
То, что родиной зовут.
Беларусь — страна моя.
Ты для меня.

Куды батька — туды я. Куды батька — туды я.
Куды батька — туды я. Куды батька — туды я.
Куды батька — туды я. Куды батька — туды я.
Куды батька — туды я. Туды и я

Куды батька — туды я. Куды батька — туды я.
Куды батька — туды я. Куды батька — туды я.
Куды батька — туды я. Куды батька — туды я.
Куды батька — туды я…

43-гадовы Ілля Смунёў з 2011 года з'яўляецца дырэктарам Віцебскага цэнтральнага спартыўнага комплексу. Ён нарадзіўся ў Віцебску і скончыў тут Віцебскі дзяржаўны тэхнікум сувязі, а потым — Санкт-Пецярбургскую вышэйшую ваенную інжынерню вучэльню сувязі.

Бацька спевака Мікалай Смунёў узначальваў «Віцебскаблпошту», а ў 2009-2014 гадах быў старшынёй гарсавета.

Ансамбль «Крынічанька» з песняй пра Лукашэнку гастралюе па краіне ВІДЭА

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула