N.R.M.: разьвітальны канцэрт
Іх будзе як мінімум пяць. Фотарэпартаж Юліі Дарашкевіч.
Іх будзе як мінімум пяць.
Сёньня ў менскім R-Club’е прайшоў першы з сэрыі «разьвітальных канцэртаў» N.R.M. Як звычайна, канцэрт быў аншлягавым, квіткі раскупілі загадзя. Дзьве гадзіны заля трэслася ад музыкі, фанаты сьпявалі ўсе песьні на памяць.
Наконт таго, ці гэта было разьвітаньне толькі зь зімой, ці ўсё ж і з самім гуртом, пэўнасьці няма нават у музыкаў. Гітарыст Піт Паўлаў сказаў, што ёсьць прычыны камэрцыйнага характару, каб спыніць дзейнасьць N.R.M. «Дыскі прадаюцца слаба, канцэрты рэдкія. Пасьля гэтага туру мы, хутчэй за ўсё, разыйдземся, як каманда. Будзем рабіць свае асобныя праекты».
Лідэр групы Лявон Вольскі не падзяляе меркаваньня Піта. «У нас шмат канцэртаў, мы зьбіраемся зрабіць некалькі новых кліпаў… Не, N.R.M. будзе жыць».
Зараз гурт едзе з турам па абласных гарадах Беларусі, а на Дзень Волі дасьць жывы канцэрт на радыё ў Варшаве.
Расклад туру N.R.M.
Магілёў: 13 сакавіка Liga club
Гомель: 14 сакавіка ЦДК
Менск: 19 сакавіка R-club
Горадня: 20 сакавіка К/з філярмоніі
Берасьце: 21 сакавіка ДК Прафсаюзаў