БЕЛ Ł РУС

Ва ўсім Уруччы адключылі ацяпленне і гарачую ваду, дзеці ў садках сядзяць у пухавіках

20.10.2015 / 10:45

Сяргей Гезгала

«Сын у садку не здымае пухавіка, — напісаў чытач «Нашай Нівы» Мікалай, што жыве на вуліцы Гінтаўта ва Уруччы. — А жонка ў мяне доктарка. І ёй даводзіцца мыць рукі ў халоднай вадзе перад кожным пацыентам. Гэта чацвёртае адключэнне гарачай вады за лета-восень!» — наракае ён.

Ваду адключалі на 2 тыдні, потым на 3 дні, потым яшчэ на 3 дні, і вось гэта — чацвёртае. 

«Выбары прайшлі - можна адключаць ацяпленне?» — абураецца чытач.

Як стала вядома, мінскі раён Уручча цалкам адключаны ад ацяплення і гарачай вады — і жылыя дамы, і садкі, і паліклінікі.

Адключэнне ажыццяўляецца дзеля вялікай будоўлі. Рэч у тым, што на ўчастку цепламагістралі №55 на аб'екце «Транспартная развязка праспект Незалежнасці — вуліца Філімонава» ажыццяўляюць урэзку. Гаворка пра новую транспартную развязку каля Нацыянальнай бібліятэкі, якую фінансуе «Газпром».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула