БЕЛ Ł РУС

Графіці пра смяротнае пакаранне на сцяне мінскай панэлькі ўвайшло ў дзясятку найлепшых у свеце за кастрычнік

3.11.2015 / 16:33

Вялізную выяву «Man With No Name» чалавека ў каптуры намаляваў на ўсю сцяну панэльнага дома па вуліцы Варанянскага ў Мінску мастак з Грэцыі INO. Малюнак ўвайшоў ў спіс найлепшых графіці свету за кастрычнік, які складае партал StreetArtNews.

Вядомы грэчаскі мастак, што працуе пад мянушкай INO, прыязджаў у Мінск на фестываль гарадскога стрыт-арта Urban Myths. Мастак намаляваў вялізную выяву чалавека ў каптуры на доме 13 па вуліцы Варанянскага.

Праца «Man With No Name» была рэалізаваная цягам трох дзён. Як піша Streetartnews.net, карціна ў краіне, дзе ўсё яшчэ здзяйсняецца смяротнае пакаранне, можа атрымаць асабліва глыбокі сэнс, як гэта зрабіў Ino з з сваёй працай. Мастак прысвяціў сваю працу ўсім, хто быў пакараны, а праз некаторы час аказаўся невінаватым.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула