БЕЛ Ł РУС

Akute ладзіць тур па гарадах Беларусі і Украіны

11.11.2015 / 12:40

Nashaniva.com

«Усё павернецца» — новая музычная праграма Akute, у якую ўвайшлі песні з будучага альбома, лепшыя з 3-х мінулых, а таксама песні, якія не гучалі на жывых канцэртах ужо некалькі год, а часам і ніколі!

«Усё павернецца» — гэта магчымасць асэнсаваць тое, што прайшло і вярнуць самае лепшае для таго, каб рухацца наперад.

У рамках тура ў 2015 годзе запаланаваны канцэрты ў гарадах Беларусі і Украіны:

14.11 – Брэст,
21.11 – Наваполацк,
27.11 – Бабруйск,
29.11 – Магілёў,
11.12 – Мінск,
13.12 - Львоў (UA),
18.12 - Тэрнопаль (UA),
19.12 - Адэса (UA),
20.12 - Крывы Ріг (UA),
23.12 - Днепрапятроўск (UA),
24.12 - Харкаў (UA),
26.12 - Кіеў (UA)

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула