БЕЛ Ł РУС

Андрэй Хадановіч 23 снежня прэзентуе новую кнігу

23.12.2015 / 11:48

Nashaniva.com

Прэзентацыя новай кнігі Андрэя Хадановіча

23 снежня, Мінск, галерэя «Ў» (Мінск, пр-т Незалежнасці, 37а).

Пачатак а 20-й.

Вечарына «Воседзясят хвілін вакол свету: каляднае падарожжа», у межах якой адбудзецца прэзентацыя новай кнігі вершаў «Цягнік Чыкага-Токіа».

Аўтар прачытае новыя вершы й заспявае «замежныя» песні, пераклады якіх таксама ўвайшлі ў кнігу.

Перад вечарынай, а 19.30, адбудзецца аўтограф-сесія ў кнігарні ЛогвінаЎ.

«Цягнік Чыкага-Токіа»— амаль кругасветнае падарожжа ў таварыстве мёртвых паэтаў, жывых празаікаў і перакладзеных бардаў, каліфарнійскіх геяў ды ісландскіх гейзераў, шэрых аёўскіх вавёрак і чырвоных латышскіх стралкоў. Аўтар раскажа пра святы працоўных амерыканцаў і будні айчынных дармаедаў, пакажа, як галандскія чыпсы ператвараюцца ў дзюймовачку, барселонскія галубы — у папугаяў, а беларускія літары –— у грузінскія. Падарожжа пачынаецца ў Парыжы, дзе няма 38-га тралейбуса, і заканчваецца ў Мінску, дзе ён ёсць. Напрыканцы, як заўжды, хэпі-энд і Каляды.

Малюнкі — Райнхарда Кляйста.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула