БЕЛ Ł РУС

18 студзеня — Легенда беларускай літаратуры ў кнігарні «логвінаЎ»

13.01.2016 / 13:14

Nashaniva.com

Перакладчыку «Фаўста» і Бібліі, чалавеку, які ёсць адным з арыенціраў айчыннай культуры, Васілю Сёмуху спаўняецца 80 гадоў.

Святкуйма разам у кнігарні логвінаЎ (Мінск, пр-т Незалежнасці, 37а). Пачатак а 19-й.

Удзел бяруць: Барыс Пятровіч, Алесь Разанаў, Андрэй Гуцаў, Ганна Янкута, Кацярына Маціеўская, Ігар Крэбс, Ігар Кулікоў, Вольга Гапеева, Уладзімір Лянкевіч, Марына Казлоўская, Марыя Пушкіна, Марына Шода.

Вядоўцы Лявон Баршчэўскі і Андрэй Хадановіч.

У межах вечарыны — прэзэнтацыя перавыдання кнігі Фрыдрыха Ніцшэ «Так сказаў Заратустра» ў перакладзе Васіля Сёмухі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула