БЕЛ Ł РУС

29 студзеня — адкрыццё выставы «Цела як літара» мастака Кахабера Гагохія

26.01.2016 / 11:28

Nashaniva.com

Кнігарня «Галіяфы» (Старавіленская, 6, Траецкае прадмесце). 17.00.

Кожная рэч сваім узнікненнем абавязаная няўлоўнаму імпульсу, што прысутнічае і падчас усяго творчага працэсу: імпульсу, які з'яўляецца, адпаведна, галоўным стрыжнем твора.

 Аўтар пададзеных прац хацеў бы падзяліцца асабістым вопытам, у прыватнасці, вопытам узнікнення скульптурных кампазіцый. А глядач, у сваю чаргу, можа стаць саўдзельнікам гэтага працэсу, прасочваючы эвалюцыю формы ад ліній да аб'ёмнай пластыкі. Паколькі сувязь гэтая відавочная, хацелася б спыніцца на ўзнікненні лініі, якая нагадвае грузінскую каліграфію.

 Метад вядзення працы ў мастака абсалютна інтуітыўны і спантанны, незалежны ад папярэдніх пошукаў. Калі прыглядзецца да грузінскай каліграфіі, можна заўважыць нейкае падабенства з гнуткімі і плыўнымі рухамі жаночага цела. У свядомасці мастака зліліся разам субстанцыі зусім розныя, але яны асацыятыўна пераклікаюцца паміж сабой і ўтвараюць тым самым завершаную і ўдасканаленую форму: ад пластыкі літары і пластыкі лініі — да пластыкі чалавечага цела.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула