Купалаўскі тэатр стаў указваць абмежаванні па ўзросце для наведнікаў
У афішы сайта Купалаўскага тэатра стаў указвацца дапушчальны ўзрост для наведнікаў таго ці іншага спектакля.
Так пад катэгорыю «12+» трапляюць «Паўлінка» і «Ноч на Каляды»,
пад катэгорыю «14+» — «Пінская шляхта», «Людзі на балоце», «Не мой», «Чорная панна Нясвіжа», «Вечар»;
пад катэгорыю 15+ — «Другая сусветная».
Найбольшая частка спектакляў пазначаныя «16+». Гэта «Арт», «Чайка», «Местачковае кабарэ», «Пан Тадэвуш», «Дон Жуан», «Офіс», «Тэатр Уршулі Радзівіл», «Старамодная камедыя», «Антыгона», «ГендэльБах» і «Шабаны».