БЕЛ Ł РУС

Беларускую мабільную праграму паказалі ў папулярным амерыканскім ток-шоу

26.02.2016 / 9:48

Nashaniva.com

Відэа: Jimmy Kimmel Live / YouTube

Амерыканскі тэлевядучы Джымі Кімел прадэманстраваў у эфіры свайго ток-шоу беларускую праграму MSQRD. Запіс эпізоду выкладзены на YouTube.

З дапамогай смартфона з усталяванай праграмай Кімэла прымерыў віртуальныя маскі — у тым ліку акцёра Леанарда Дзі Капрыа, рэп-выканаўцы Snoop Dogg, персанажа коміксаў Джокера і малпы. Памочнік вядучага Гільерма Радрыгес адлюстраваў сябе на дысплеі гаджэта ў вобразе прэзідэнта ЗША Барака Абамы.

Праграма MSQRD дазваляе накладваць на твары ў відашукальніку камеры «жывыя» фільтры ў рэальным часе. Яна распрацаваная для мабільных гаджэтаў пад кіраваннем аперацыйнай сістэмы iOS і даступная ў краме App Store. На дадены момант MSQRD займае чацвёрты радок у спісе самых папулярных праграм сэрвісу.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула