БЕЛ Ł РУС

Таварыства мёртвых паэтаў. Пяць лекцый Андрэя Хадановіча

26.02.2016 / 11:34

Літаратурны музей Петруся Броўкі і грамадская кампанія «Будзьма беларусамі!» запрашаюць на публічныя лекцыі паэта і перакладчыка Андрэя Хадановіча, які прапануе ўсім, хто не спалохаецца, пяць літаратурных вандровак у таварыстве мёртвых (вядома ж, здольных яшчэ як ажываць!) аўтараў.

Літаратар пазнаёміць слухачоў са сваімі ўлюбёнымі французскімі і польскімі паэтамі, пагаворыць пра найважнейшых для сябе беларускіх лірыкаў, спыніцца на праблемах мастацкага перакладу паэзіі – і нават тэкстаў песень.

У межах сустрэчаў – развагі, інтэрпрэтацыі, вершы ў арыгінале і беларускіх перакладах, спевы, інтэрактыўныя віктарыны з прызамі ад грамадскай кампаніі «Будзьма беларусамі»!

Вечар першы: 3 сакавіка 19.00

«ФРАНЦУЗСКІЯ ДЭКАДЭНТЫ: НАРАДЖЭННЕ ПАЭЗІІ З ДУХУ ЭДГАРА ПО«

Наступныя лекцыі пройдуць 10, 17, 24 і 31 сакавіка ў 19.00.

Уваход у музей 15 000 руб.

Месца правядзення: Літаратурны музей Петруся Броўкі (вул. Карла Маркса, 30 кв. №4)

Кантактная інфармацыя: (017) 327-27-50.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула