БЕЛ Ł РУС

Статкевіч заклікаў пачаць Дзень Волі з ускладання кветак да помніка Янку Купалу

19.03.2016 / 13:21

Сяргей Гезгала

«Рэжым дазволіў беларусам сабрацца на Дзень Волі каля кінатэатра «Кастрычнік», але не дазволіў нам шэсця да помніка Янку Купалу, — напісаў Мікалай Статкевіч у сябе ў фэйсбуку. — Замест гэтага нас ізноў скіроўваюць да месца выгулу сабак. Лічу, што гэты дзень, калі беларусы ўпершыню ў найноўшай гісторыі заявілі пра сваё права на незалежнасць, заслугоўвае іншага стаўлення. Заклікаю прыйсці 25 Сакавіка ў 17.00 да помніка Купалу, каб ускласці кветкі і ўшанаваць памяць генія нацыянальнага адраджэння. Потым мы разам арганізавана пройдзем па праспекце да дазволенага рэжымам месца збору.

Калі мы будзем дазваляць некаму грэбаваць святымі для нашай нацыі датамі і асобамі, то што стане з нашай краінай», — піша Статкевіч і заключае. —Жыве Беларусь!»

{POLL#491}

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула