БЕЛ Ł РУС

Паб-квіз: запрашаем на Беларускую інтэлектуальную гульню

8.04.2016 / 12:55

Nashaniva.com

увага! змянілася месца гульні

Запрашаем на Беларускую інтэлектуальную гульню, якая пройдзе 11 красавіка ў клубе «Тусэ».

Гэта паб-квіз на беларускую тэматыку (у шырокім сэнсе слова), дзе кожны можа адпачыць душой і паварушыць мазгамі.

Браць удзел могуць не толькі знаўцы беларушчыны, але і проста кемлівыя людзі.

Працягласць — 2—2,5 гадзіны.

Кошт білета — 50 000 бел. рублёў за 1 чалавека.

Кароткая інструкцыя:

1. Збярыце каманду ад 2 да 10 чалавек, зарэгіструйце яе 6 красавіка (рэгістрацыя будзе адкрыта з 12.00 у суполках vk.com/belaruski_pab_kviz і facebook.com/groups/bel.int.fest.

2. Прыходзьце 11 красавіка а 19-й гадзіне ў клуб «Тусэ» (Мінск, вул. Сурганава, 57Б (гандлёвы цэнтр «Еўропа»).

3. Калі не маеце каманды, усё роўна прыходзьце. Абавязкова знойдзем для вас кампанію!

Раскінем розумам па-беларуску!

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула