Камуністычная партыя Беларусі праводзіць дні беларускай мовы. Кожны чацвер ФОТАФАКТ
Як паведамляе шыльда на вокнах Ленінскага раённага камітэта Камуністычнай партыі Беларусі, у штабе беларускіх камуністаў кожны чацвер - беларускамоўны дзень. Кіраўніцтва партыі актыўна запрашае беларускамоўных людзей з прапановамі і заахвочвае прыходзіць тых, хто «наўвогул яе не ведае».
Камуністычная партыя Беларусі была адноўленая на з'ездзе ў 1996 годзе. Партыя лічыць сябе спадкаемцай Камуністычнай партыі бальшавікоў Беларусі - КП(б)Б. Стратэгічная мэта партыі - пабудова камунізму.