БЕЛ Ł РУС

Рэферэндум у Нідэрландах: 32% яўкі, 61% супраць асацыяцыі з Украінай

7.04.2016 / 9:14

Сяргей Гезгала

Паводле папярэдніх вынікаў падліку галасоў рэферэндуму ў Нідэрландах, 61,1% прагаласаваў супраць ратыфікацыі Пагаднення аб асацыяцыі Украіна—ЕС.

Пра гэта паведамляюць нідэрландскія СМІ.

Яўка склала 32,2%. Як вядома, для таго каб рэферэндум быў прызнаны сапраўдным, яўка павінна скласці 30%.

Падлік галасоў завяршыўся каля паўночы. Канчатковыя вынікі рэферэндуму будуць абвешчаныя 12 красавіка.

Нідэрландскі прэм'ер ужо абвесціў, што пытанне ратыфікацыі пагаднення аб асацыяцыі ЕС з Украінай адкладаецца. Усе астатнія краіны Еўрасаюза ўжо ратыфікавалі пагадненне.

Для вяртання да ратыфікацыі Нідэрланды будуць, імаверна, настойваць на змяненні ўмоў пагаднення. Маюць быць праведзеныя новыя перамовы.

Рэферэндум выклікаў мабілізацыю ўсіх еўраскептыкаў Нідэрландаў, якія выступаюць супраць далейшага пашырэння саюза.

Вынікі рэферэндуму ў Нідэрландах не паўплываюць на практычнае прымяненне Пагаднення аб асацыяцыі Украіны з ЕС.

Пра гэта заявіў кіраўнік МЗС Украіны Павел Клімкін у чацвер у Токіа, перадае «Інтэрфакс-Украіна».

«З пункту гледжання практычнай імплементацыі цяпер нічога не мяняецца, пагадненне прымяняецца, як і раней, пакуль на часовай аснове. Так што ніхто не перажывае ніяк. І зона свабоднага гандлю, і сектаральнае супрацоўніцтва спакойна прасоўваюцца далей», — заявіў міністр, каментуючы папярэднія вынікі рэферэндуму ў Нідэрландах.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула