БЕЛ Ł РУС

Стала вядома, якое званне мела Домрачава ў КДБ

3.05.2016 / 11:57

Зміцер Панкавец

Даўнім спрэчкам адносна таго, ці з’яўляецца Дар’я Домрачава супрацоўнікам КДБ, нарэшце дадзены адказ.

Дар'я Домрачава і Валерый Вакульчык.

Гродзенскі журналіст Андрэй Пачобут звярнуў увагу на прафайл Героя Беларусі Дар’і Домрачавай на сайце БФСТ «Дынама». У ім адзначаецца, што спартсменка праходзіць службу ў КДБ. Яна мае званне старшага лейтэнанта.

Федэрацыі біятлона Беларусі ўзначальвае старшыня КДБ Валерый Вакульчык. Раней гэтую пасаду займалі ягоныя папярэднікі ў камітэце – Вадзім Зайцаў, Юрый Жадобін, Сцяпан Сухарэнка.

Многія беларускія біятланісты пасля сканчэння кар’еры ідуць працаваць у КДБ. У СМІ з’яўляліся паведамленні пра пераход у працы ў КДБ Людмілы Ананькі, Вольгі Назаравай, Вольгі Кудрашовай і іншых.

Дар’я Домрачава – унікальная беларуская біятланістка. Яна трохразовы алімпійскі чэмпіён (2014), а таксама ўладальніца Вялікага крыштальнага глобуса (2015). Гэты год яна прапусціла старты, цяпер Домрачава чакае дзіця ад славутага нарвежскага біятланіста Оле-Эйнара Б’ёрндалена.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула