БЕЛ Ł РУС

13 мая — «Украінская калекцыя з Максімам Жбанковым», сеанс 4

11.05.2016 / 14:30

Nashaniva.com

Глядзім і абмяркоўваем стужку «Вавілон ХХ» (1979, рэж. Іван Мікалайчук, 95 хв.)

13 мая. Кнігарня логвінаЎ (Мінск, Незалежнасці 37а). Пачатак а 19-й. Уваход – вольны

У межах «Года ўкраінскай літаратуры з кнігарняй «Логвінаў»

Рэжысёрскі дэбют суперзоркі ўкраінскіх 1960-х – харызматычнага акцёра, музыкі ды заўзятага культур-актывіста з Галіччыны. Экранізацыя рамана Васіля Зямляка «Лебядзіная зграя».

***

Як жыць пасля рэвалюцыі? Для жыхароў невялічкай вёскі Вавілон простага адказу няма. Свет нечакана апынуўся падзеленым на два варожыя бакі. І раптам тэрмінова трэба абіраць: чырвоная камуна ў былой арыстакратычнай сядзібе ці ўзброеная абарона свайго заможнага жыцця. Праз ідэалагічную мабілізацыю губляюць сэнс штодзённыя справы ды захапленні. І што ні зрабі – будзе балюча…

Шэдэўральнае паслямоўе да эпохі «украінскага паэтычнага кіно».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула