13 мая — «Клуб Вітаўта» па тэме «Рэферэндум-1995»
13 мая а 18 гадзіне ў памяшканні «Арт-сядзібы» адбудзецца паседжанне «Клуба Вітаўта Вялікага» па тэме рэфэрэндуму 14 мая 1995 года. Ганаровы госць клуба дэпутат Вярхоўнага Савета ХІІ склікання і ўдзельнік галадоўкі супраць прызначэння рэфэрэндуму — Мікалай Аксаміт.
«Запрашаем усіх, хто цікавіцца найноўшай гісторыяй Беларусі прыйсьці і паслухаць удзельніка і сведку тых драматычных падзей вясны 1995 года», — гаворыць вядоўца клуба, адзін з лідараў Маладога Фронту Зміцер Дашкевіч.
«Клуб Вітаўта Вялікага» па тэме «Рэферэндум-1995» пачнецца а 18 гадзіне, у пятніцу 13 мая на Арт-сядзібе (па адрасе Мінск, пр. Незалежнасці, д. 58, оф. 430).