БЕЛ Ł РУС

Пуцін публічна загадаў віцэ-прэм'еру Рагозіну падцягнуць гальштук ВІДЭА

14.05.2016 / 14:08

Сяргей Гезгала

Забаўны эпізод здарыўся перад пачаткам выніковай нарады расійскага генералітэта па абаронным комплексе. Уладзімір Пуцін, накіроўваючыся да свайго месца, нечакана зрабіў заўвагу віцэ-прэм'еру Дзмітрыю Рагозіну:

— Гальштук папраўце!

Гальштук у Рагозіна, чыё месца было праваруч ад Пуціна, сапраўды быў з'ехаўшы на бок.

Рагозін — расійскі віцэ-прэм'ер, адказны за абаронную прамысловасць. Ён вылучаецца ультраправымі і ультранацыяналістычнымі поглядамі.

Гнеў Пуціна нядаўна быў выкліканы зрывам запуску ракеты з новага касмадрома «Усходні», будаўніцтва якога курыраваў акурат Рагозін.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула