БЕЛ Ł РУС

Што рабіць на выходных? Ехаць у Баранавічы на вялікі пейнтбол!

24.06.2016 / 14:02

АЯ

+ выступ гурту «Стары Ольса»

У гэтую суботу пад Баранавічамі Беларуская федэрацыя пейнтбола праводзіць вялікую гульню, у якой плануе сабраць да 200 гульцоў адначасова.

Гэта першае вялікае мерапрыемства федэрацыі, якую афіцыйна зарэгістравалі летась.

У праграме — выступы рыцарскіх і конных клубаў, мотараўт з сотняй байкераў, фаер-шоу, конкурсы і канцэрт — сярод іншых выступіць і «Стары Ольса».

Але галоўнае — вялікая сцэнарная гульня па матывах кнігі «Уладар пярсцёнкаў».

Гульцоў чакаюць засады, штурмы замкаў ды мноства сінякоў і драйву.

Прыязджайце!

Інфалінія мерапрыемства: +375 29 2228884 Вячаслаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула