«Беларусьфільм» здымае кіно пра Паўлічэнку?
Сёньня байцы спэцназу ўнутраных войскаў МУС РБ здавалі іспыт на «крапавы бэрэт». З палігону фотарэпартаж Юліі Дарашкевіч.
Сёньня байцы спэцназу ўнутраных войскаў МУС РБ здавалі іспыт на "крапавы бэрэт". Выпрабаваньні складаліся з кросу і паласы перашкодаў.
![]() Фота на памяць |
Паласу перашкодаў фільмавалі апэратары "Беларусьфільму". Гэтыя кадры ўвойдуць у фільм "Крапавы бэрэт". Вядома, што стужка будзе складацца з чатырох сэрыяў, здымае яе рэжысёр Голубеў. На здымачнай пляцоўцы прысутнічаў і галоўны герой фільму - "камандзір брыгады спэцназу, падпалкоўнік", якога грае расейскі актор Сяргей Селін (больш вядомы нашаму гледачу як Дукаліс зь "мянтоўскага" сэрыялу "Вуліцаў разьбітых ліхтароў"). Ён быў у форме з выявай рысі — эмблемай часткі 3214, якой камандуе падпалкоўнік Дзьмітры Паўлічэнка.
![]() Актор Сяргей Селін |