БЕЛ Ł РУС

Ад аўчаркі да Паўлічэнкі

5.06.2008 / 18:12

Андрэй Расінскі

Пасьля «Чаклуна і Румбы» - «Крапавы барэт»

Кар'ерны рост рэжысэра Голубева.

Год таму сцэнар Аляксандра Дэбалюка “Крапавы барэт” атрымаў трэцяе месца на конкурсе кінастудыі “Беларусьфільм”. Гэта стужка пра прыгоды зухаў-спэцназаўцаў, а крыніцаю натхненьня паслужыў Дзьмітры Паўлічэнка.

Спачатку студыя спасылалася на брак грошай – і здымкі карціны адсоўваліся. Але стала вядома, што рэжысэр Андрэй Голубеў ужо прыступіў да працы над чатырохсэрыйным фільмам. "Крапавы барэт" рэклямуецца, як "першы айчынны прыгодніцкі баявік", а здымкі мусяць праходзіць на Каўказе і Беларусі. На сайце кінастудыі Голубеў прызнаецца: “Гэта будзе дынамічны фільм зь вялікай колькасьцю складаных здымак”.

Андрэй Голубеў – выхаванец Міхаіла Пташука. Дэбютная стужка Голубева “Чаклун і Румба” – мэлядрама пра патрыятычнага сапёра і ягоную аўчарку – вылучаецца неахайнымі здымкамі і патасным стылем.

На фота: Андрэй Голубеў падчас здымак "Чаклуна і Румбы" Фатаграфія з сайту naviny.by

Кінатэрміны

Кінападзеі

Усе фільмы

Кінатворцы

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула