БЕЛ Ł РУС

Беларускамоўная 23-я гімназія набрала рэкордную колькасць першакласнікаў

30.08.2016 / 16:23

Мікола Бугай

Беларускамоўная гімназія №23 Мінска набрала рэкордную колькасць вучняў у першыя класы.

«Па 27 чалавек — цяпер думаем, як пасадзіць, дзе ўзяць сталы», — пахваліліся «Нашай Ніве» педагогі гімназіі.

У папярэднія гады звычайны набор складаў 18—25 чалавек у класе.

Дарэчы, у гімназію прыйшлі і некалькі новых педагогаў-мужчын.

У гімназіі з першага класа вывучаюцца англійская і кітайская мовы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула