БЕЛ Ł РУС

Андрэй Усанаў і Вольга Сацюк выпусцілі беларускамоўны кліп «Анёл» ВІДЭА

6.09.2016 / 22:32

Мікіта Недаверкаў

Беларускія спевакі Вольга Сацюк і Андрэй Усанаў выпусцілі кліп на песню «Анёл» — на беларускай мове і ў нацыянальных строях.

Раней песня беларускага кампазітара Дзмітрыя Сушко выконвалася па-руску. Пісьменнік Васіль Жуковіч пераклаў яе на беларускую мову. Агульнымі намаганнямі недалёка ад Мінска быў зняты кліп: 

Андрэй Усанаў падрабязней распавёў «Нашай Ніве» пра новую песню:

«Раней песня выконвалася на раённым узроўні рознымі выканаўцамі. Ёй ужо больш за 10 год, мы пераклалі яе на беларускую мову, зрабілі аранжыроўку і кліп. Я займаюся ў асноўным сольнай творчасцю, шукаю розныя варыянты, як ушанаваць мову і культуру.

Пра што песня? Пра каханне, як і заўседы ў мяне. Пра тое, што, нягледзячы на ўсе выпрабаванні, якія чакаюць у жыцці з каханым чалавекам, акрамя яго, няма іншага чалавека, якому можна даверыцца, які ўсё роўна будзе цябе кахаць». 

А як вам новая песня? Пішыце ў каментах!

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула