БЕЛ Ł РУС

Сустрэча з украінскім журналістам і пісьменнікам Максімам Бутчанкам — 15 верасня

14.09.2016 / 19:42

Nashaniva.com

15 верасня ў 18.00 у Прэс-клубе адбудзецца дыскусія і прэзентацыя кніг ўкраінскага журналіста і пісьменніка Максіма Бутчанкі.

Кнігі Бутчанкі «Мастак вайны» і «Тры гадзіны без вайны», як і яго журналісцкія матэрыялы, максімальна аб'ектыўна асвятляюць тое, што адбываецца на ўсходзе Украіны і закранаюць тыя пытанні, якія мы пакуль яшчэ баімся задаць нават сабе, але адказы на якія нам, так ці інакш, прыйдзецца шукаць, каб здолець пабудаваць здаровую дэмакратычую грамадзянскую супольнасць.

У цэнтры ўвагі аўтара — лёс чалавека, які так ці інакш стаў закладнікам вайны, а кнігі ўяўляюць сабой падрабязную экскурсію ў жыццё гэтых людзей.

Сам Максім нарадзіўся на Данбасе і прапрацаваў больш за 10 гадоў у шахце, а затым вырашыў кардынальна змяніць сваё жыццё — атрымаў адукацыю журналіста і пераехаў у Кіеў.

Цяпер Максім Бутчанка працуе ў адным з найлепшых выданняў Украіны — часопісе «Новы час», і паралельна займаецца творчай дзейнасцю — піша на тэмы вайны і лёсаў людзей у гэтай вайне.

Прэзентацыя пройдзе па адрасе вул.Веры Харужай, 3-601. Уваход вольны.

Падрабязнасці тут >>>

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула