БЕЛ Ł РУС

Курсам «Мова Нанова» трэба крэслы — колькасць людзей вырасла так, што няма на чым сядзець

7.10.2016 / 12:11

НР

У Мінску ахвотных вучыць беларускую мову і паглыбляцца ў беларускую культуру і гісторыю на курсах «Мова Нанова» болей, чым крэслаў.

На першых занятках трэцяга сезону курсаў «Мова Нанова» ў Мінску. Фота Настассі Роўды.

Многім наведнікам даводзіцца цягам некалькіх гадзін, пакуль ідуць заняткі, стаяць альбо сядаць на падлогу.

Цяпер крэслаў 120, а слухачоў прыходзіць да 180, адзначае вядоўца Глеб Лабадзенка. Таму калі хтосьці гатовы дапамагчы і падарыць курсам турыстычныя дыванкі, тоўсты кардон ці паралон, раскладныя крэслы, лавы, вам будуць вельмі ўдзячныя.

Прынесці гэтыя рэчы можна на бліжэйшыя заняткі, якія пройдуць у панядзелак, 10 кастрычніка, у гандлёвым цэнтры «Цівалі». Ён месціцца па Прытыцкага, 29 у некалькіх хвілінах ад метро «Спартовая».

Калі вы можаце ахвяраваць вялікую колькасць рэчаў, паведамляйце Глебу Лабадзенку, арганізуюць іх вываз.

Мовананоўцы са школьнікамі навялі парадак ля дома Барадуліна і наведалі дом Быкава ФОТАРЭПАРТАЖ

Хватан з гуртажытка жбаніў галаву: што вы ведаеце пра беларускі моладзевы слэнг? ТЭСТ

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула