БЕЛ Ł РУС

У парламент Грузіі прайшла прарасійская партыя

10.10.2016 / 9:38

Сяргей Гезгала

Сталі вядомыя канчатковыя вынікі выбараў у Грузіі. Перамагла кіруючая партыя «Грузінская мара». Яна набрала 48,6% галасоў. Апазіцыйны Адзіны нацыянальны рух былога прэзідэнта Міхеіла Саакашвілі набраў 27% галасоў.

У парламент прайшла і яшчэ адна палітычная сіла. Прарасійская партыя «Альянс патрыётаў Грузіі» набрала літаральна на некалькі галасоў больш за мінімальны 5-працэнтавы бар'ер. Яна таксама будзе рэпрэзентаваная ў парламенце. Канчатковая раскладка мандатаў стане вядомая пасля другога туру, што адбудзецца ў двух дзясятках аднамандатных акруг, піша Грузія анлайн. Аднак з вялікай імавернасцю «Грузінская мара» будзе мець канстытуцыйную большасць у заканадаўчым органе.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула