БЕЛ Ł РУС

Раналду: «Так, я під.р, але з кучай бабла»

22.11.2016 / 10:04

Сямён Цыбульскі

Адзін з найлепшых футбалістаў свету Крыштыяну Раналду зноў трапіў на старонкі свецкай хронікі. Гэтым разам усе цытуюць ягоныя словы з інтэрв'ю радыёстанцыі Cadena Cope.

Раналду расказаў пра абмен рэплікамі з паўабаронцам «Атлетыка» Коке, што адбыўся каля раздзявальні падчас матча «Атлетыка» — «Рэал».

Коке назваў Раналду «maricón», на што трохразовы ўладальнік «Залатых мячоў» адказаў: «Maricón, pero con mucha pasta, cabrón».

Расійскія СМІ паспяшаліся абвясціць, што Раналду зрабіў камінг-аўт.

«Maricón» па-іспанску азначае «під.рас». А адказ Раналду перакладаецца як «під.рас, але з кучай бабла, мудак».

Заходняя спартовая прэса камінг-аўта ў такім адказе не бачыць. Угледжвае, хутчэй, спробу зняважыць.

«Рэал» у гэты дзень разграміў «Атлетыка» з лікам 3:0.

Чуткі пра тое, што Раналду гей, сталі хадзіць, калі ён стаў выхоўваць дзіця, народжанае ад невядома каго. Пажыву для плётак дае таксама павышаная ўвага, якую Раналду надае свайму выгляду, і тое, што ён любіць здымацца ў адных трусах. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула