БЕЛ Ł РУС

Бітва пад Оршай — тэма чарговага пасяджэння Цэха жывой гісторыі за куфлем піва

1.02.2017 / 15:20

Аляксандр Гелагаеў

Цэх Жывой Гісторыі запрашае на лекцыю «Орша 1514: бітва, якую назвалі вялікай».

Фрагмент карціны «Бітва пад Оршай». XVI ст.

Нефармальнае беларускае аб'яднанне беларускіх ваенных гісторыкаў, аматараў гісторыі і ваенна-гістарычнай рэканструкцыі правядзе адкрытую сустрэчу, якая прысвечаная адной з самых вялікіх бітваў у гісторыі Вялікага Княства Літоўскага.

Прачытае лекцыю і адкажа на пытанні зацікаўленых кандыдыт гістарычных навук Аляксандр Казакоў. Вядучы - кандыдат гістарычных навук Мікалай Плавінскі.

Сустрэча адбудзецца 13 лютага ў 19.00 у бары Beer&Wine (вул.Кульман, 9). Уваход - 5 рублёў.

Тэлефон для даведак: +375 33 6611432.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула