БЕЛ Ł РУС

У пятніцу вечарам у Акадэмічнай бібліятэцы будуць хімічныя вопыты, экспрэс-курсы спеваў, мо нават выстава 18+… 

19.04.2017 / 12:27

Nashaniva.com

У пятніцу вечарам (ад 18-й да 23-й) у Акадэмічнай бібліятэцы (Сурганава, 15) будуць хімічныя вопыты, экспрэс-курсы спеваў, мо нават выстава 18+, а яшчэ старыя-старыя і файныя-файныя кніжкі на 6-м паверсе.

Калі ўсё будзе добра, сярод іх можна будзе пабачыць і беларускія кніжкі 1910—1920-х. Вы будзеце ўражаныя, якія яны харошыя, а галоўнае (і гэта хочацца паказаць!), як у іх адлюстраваліся сусветныя мастацкія плыні. Вокладкі Дубоўкі і Цішкі Гартнага, Гарэцкага і Зарэцкага ад ар-дэко да ар-нуво, ад мадэрну да канструктывізму. І нібы і не было мяжы між БССР і Заходняй Беларуссю.

А праграма вечара тут.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула