БЕЛ Ł РУС

У Брэсце выпусцяць кансерваваныя шкарпэткі з беларускім арнаментам ФОТА

4.05.2017 / 17:39

Пятая серыя шкарпэтак у бляшанках ад Брэсцкага панчошнага камбіната выйдзе з беларускім арнаментам.

Фота: Брэсцкі панчошны камбінат

Чарговы выпуск сувенірнай прадукцыі атрымаў назву «Беларускiя шкарпэткi». Прадпрыемства прадставіла лімітаваную серыю светлых мужчынскіх і жаночых шкарпэтак з беларускім прынтам.

Наклад новай серыі — 3 тысячы бляшанак са шкарпэткамі для мужчын (25 і 27 памер) і столькі ж — для жанчын (23 і 25 памер).

Чакаецца, што новая прадукцыя паступіць у фірмовыя крамы прадпрыемствы праз тыдзень, паведаміў TUT.BY дырэктар ААТ «Брэсцкі панчошны камбінат» Сяргей Жаўняровіч.

Раней прадпрыемства выпускала серыі шкарпэтак да 8 Сакавіка, 23 лютага, 1 красавіка і 9 Мая.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула