БЕЛ Ł РУС

Запрашаем у беларускамоўную вандроўку «У край азёр і храмаў» 13 мая

12.05.2017 / 9:51

Nashaniva.com

Маршрут: Мінск — Вiдзы — Опса — Браслаў — гара Маяк — Слабодка — Iказнь — Мінск. 

13 мая пройдзе вялікая вандроўка па браслаўскім краі. Мы ўбачым цудоўны неагатычны касцёл Святой Тройцы пачатку ХХ ст. — самае высокае культавае збудаванне на тэрыторыі Беларусі, наведаем сядзібу знакамітага роду Плятэраў і неагатычны касцёл Іаана Хрысціцеля ў Опсе, падымемся на гару Маяк, адкуль адкрываецца дзівосны па прыгажосці від на наваколле: азёры з выспамі і высокія вежы касцёлаў, палі і лясістыя пагоркі, пазнаёмімся з Браславам — старажытным і сучасным: падымемся на Замкавую гару, убачым касцёл Нараджэння Божай Маці, праваслаўную царкву Успення Прасвятой Багародзіцы, драўляную і каменную забудову звілістых жывапісных браслаўскіх вуліц, у Слабодцы нас сустрэне прыгажун-касцёл Сэрца Ісуса, а ў Іказні — Касцёл Божага Цела, які знешне нагадвае замак.

Браслаўскія краявіды.

Касцёл Сэрца Ісуса ў Слабодцы. 

Гара Маяк — адзін з самых высокіх пунктаў Беларусі. 

Касцёл Божага Цела ў Іказні.

Касцёл Іаана Хрысціцеля ў Опсе.

Касцёл у Відзах. 

Кошт вандроўкі — 45 рублёў на чалавека.

Праграма тура

Анлайн-браніраванне

Каляндар экскурсій

Падрабязнасці і запіс па тэлефонах: 
(17) 222 33 21,
(29) 765 25 45, 
(29) 650 61 02
Лідзія.

ТАА «БелЮніІнтэрКом» 
УНП 190522713

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула