БЕЛ Ł РУС

Баскетбольная гей-пара Таццяна Ліхтаровіч і Кейшы Гары апублікавала трапяткое ВІДЭА пра свае адносіны

22.05.2017 / 11:20

Сямён Цыбульскі

Калі раней беларускія СМІ толькі здагадваліся, што паміж зоркай беларускай баскетбольнай зборнай Таццянай Ліхтаровіч і Кейшай Гары (Cyesha Goree), якая гуляе за венгерскі «Мішкольц», існуюць адносіны, то цяпер, здаецца, сумнявацца ўжо не выпадае. 

Кейша апублікавала ў сваім фэйсбуку відэа, назваўшы яго «Шэсць месяцаў разам з маім сябрам, маім лепшым сябрам, маім шчасцем, маёй моццу, маім каханнем, маім светам, маім усім»: усе гэтыя эпітэты прысвечаныя Ліхтаровіч.

Само відэа паказвае інтымныя моманты сяброўства дзвюх жанчын.

Сваіх адносінаў баскетбалісткі не каментуюць.

А падпісацца на фэйсбук НН можна тут

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула