БЕЛ Ł РУС

Be2gether

17.08.2008 / 15:36

Фэстываль Be2gether прайшоў пад грузінскімі і беларускімі сьцягамі. Некалькі дзясяткаў тысяч чалавек сабраліся на грандыёзны музычны фэст у Нарвілішкі, што ў Літве на беларускай мяжы. Сярод іншых, сьпявалі Fools Garden і NRM. Фотарэпартаж Юліі Дарашкевіч.

Фэстываль Be2gether прайшоў пад грузінскімі сьцягамі. Некалькі дзясяткаў тысяч чалавек сабраліся на грандыёзны музычны фэст у Нарвілішкі, што ў Літве на беларускай мяжы. Сярод іншых, сьпявалі Fools Garden і NRM. Беларусаў было нямала, як тых, што прыяжджалі на дзянёк, так і сталых "удзельнікаў". Адных намётаў пад беларускімі сьцягамі быў дзясятак.

Нарвілішкі, дзе праходзіў фэст, знаходзяцца аккурат на беларускай мяжы.

Апроч канцэртаў, не бракавала і іншых забавак.

Музычныя скульптуры.

Сёлета фэст праходзіў пад грузінскімі сьцягамі.

Infected Mushroom.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула