Матчыны кросны
Фотарэпартаж Андрэя Лянкевіча.
23 жніўня ў Старых Дарогах адбыўся IV рэгіянальнае сьвята-конкурс «Матчыны кросны», якое праходзіць раз на тры гады. У ім узялі ўдзел 65 майстроў з 14 рэгіёнаў Менскай вобласьці, у тым ліку 7 - з Старадарожчыны, і замежныя госьці - майстры з Коўна, вакальны гурт з Клайпеды. Конкурс праходзіў ў два этапы: выстава творчых работ і спаборніцтва на хуткасьць і якасьць тканьня.