Як зрабіць свой фэйсбук беларускамоўным — інструкцыя
Грамадскі актывіст Антон Матолька заклікае ўсіх абраць для інтэрфэйсу ў фэйсбуку беларускую мову і нагадвае, як гэта можна зрабіць.
Гэтая магчымасць існуе ўжо даўно, і зрабіць свой фэйсбук беларускамоўным — надзвычай проста. Дастаткова зайсці ў налады, выбраць пункт «Мова» («Язык», «Language») і знайсці ў прапанаваным спісе беларускую мову.
Варта адзначыць, што вы можаце абраць беларускую як асноўную мову інтэрфэйсу, але ў выпадку, калі нейкая інфармацыя яшчэ не перакладзеная, яна будзе адлюстроўвацца на той мове, якую вы выбераце ніжэй (можна выбраць, напрыклад, англійскую ці рускую).