БЕЛ Ł РУС

Рэжысёр Андрэй Курэйчык прадае катэдж пад Мінскам за $93 тысячы — ФОТЫ недаробленых інтэр'ераў

10.10.2017 / 14:54

Сямён Цыбульскі

Хіба не найвядомейшы з сучасных беларускіх рэжысёраў — Андрэй Курэйчык, — прадае сваю хату пад Мінскам.

Што там за хата? Як кажа Курэйчык, 17 хвілін ад Мінска ў бок Койданава, 22 соткі, 360 квадратных метраў, шэсць пакояў і два туалеты, цёплыя падлогі па ўсім першым паверсе.

Хата яшчэ недаробленая, скончаная толькі чарнавая аддзелка: трэба зрабіць плітку, паставіць сантэхніку, паклеіць шпалеры.

«Аддаю нядорага», — кажа Курэйчык.

Ён хоча за гэты дом 185 тысяч рублёў, гатовы гандлявацца, мяняцца і даваць растэрміноўкі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула