Лукашэнка: Беспарадкаў у час выбарчай кампаніі дапушчана ня будзе
Кіраўнік Беларусі таксама сказаў, што апазыцыя таксама рыхтуе нешта накшталт украінскага сцэнару.
«Мы не дапусцім ніякага неспакою нідзе — ні ў Мінску, ні ў іншых гарадах», — заявіў прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 22 верасня на нарадзе аб ходзе выбарчай кампаніі, павадмляюць афіцыйныя крыніцы.Пры гэтым ён зазначыў, што беспарадкі «могуць быць толькі ў Мінску, каб паказаць, што «улада загнівае» і таму падобнае».
А.Лукашэнка лічыць, што апазіцыя «гатова зрабіць штосьці накшталт украінскага варыянту».«Паглядзіце, выбары яшчэ не пачаліся, а апазіцыя ўжо пагражае байкотам і збірае палаткі для арганізацыі другога «майдана» ў той час, як толькі зачыняцца ўчасткі для галасавання», — сказаў ён.
А.Лукашэнка таксама падкрэсліў, што падтрыманне дысцыпліны, парадку і стабільнасці ў краіне ў час выбарчай кампаніі з’яўляецца задачай праваахоўных органаў.