БЕЛ Ł РУС

Прадзюсар Віктар Дробыш так гуляў у хакей з Лукашэнкам, што нават зламаў рабро

4.12.2017 / 10:00

Прадзюсер і кампазітар Віктар Дробыш распавёў чытачам свайго інстаграма пра матч з удзелам Аляксандра Лукашэнкі.

«Гуляў у хакей! Забіў пару галоў і зламаў рабро, трапіў у бальніцу», — напісаў Дробыш і дадаў, што атрымаў «кранальны і, па-дзіцячы, сентыментальны сувенір» ад кіраўніка Беларусі, які« можа быць строгім і суровым». Гаворка ідзе пра плітку шакалада, на ўпакоўцы якой Лукашэнка пакінуў свой аўтограф.

Таксама ў хакейным матчы прыняў удзел дрэсіроўшчык Аскольд Запашны.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула